Сёння ў садзе нашым свята.
І дзяцей сабралося багата.
Сонейка ярчэй заззяла,
Птушка ў садзе заспявала!
Вясна, вясна красная,
Прыйдзі, вясна ясная,
Прыйдзі да нас хутчэй,
Сонейкам усіх абагрэй!
30 сакавіка ў нашай установе прайшло свята “Гуканне вясны”.
Выконваючы традыцыі святкавання прыходу вясны, дзеці вадзілі карагоды, заклікалі вясну, птушак. Абрадавыя песні, танцы, народныя гульні наблізілі выхаванцаў да жыцця і звычаяў нашых продкаў, выклікалі цікавасць і павагу да народнай творчасці і традыцый, а таксама да разумення тых духоўных каштоўнасцей, якія закладзены ў традыцыйнай народнай культуры.
Рознакаляровыя самаробныя птушкі, якімі дзеці ўпрыгожылі музычную залу, смачны пачастунак ад госці Вясны — усё гэта стала выдатным завяршэннем музычнага свята.