Абрадавае свята “Гуканне вясны” правялі 24 сакавіка ў ДУА “Любашаўскім яслі-сад – пачатковая школа”. У абрадзе галоўнае - весяліцца, спяваць ды радавацца жыццю.
Зіма адступае, а каб Вясна прыйшла хутчэй, яе трэба гукаць. Распачалі свята гукальнай песняй “Я вясну гукаю”, а затым усе разам вадзілі карагоды “Вясна, вясна наступала”, пелі песні, чыталі вершы пра вясну, гралі на дзіцячых музычных інструментах, гулялі ў беларускія гульні “Бусел”, “Ручайкі”, прасілі сонейка абагрэць зямлю.
Людзі кажуць, што вясну прыносяць птушкі. Для свята нашы выхаванцы ўпрыгожылі залу птушачкамі, якіх яны зрабілі з паперы на занятку па вымаўленчым мастацтве. Рознакаляровых самаробных птушак дзеці пасадзілі на дрэўца як мага вышэй з верай, што птушкі, якія вяртаюцца з выраю, хутчэй убачаць свой родны кут, выберуць чыюсьці хату – і там будзе шчасце.