Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.12.2021

Беларускамоўны дзень

Насычаным і цікавым быў чарговы беларускамоўны дзень у ДУА «Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа».

Занятак па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін пачаўся з прывітання выхальніка і добрых пажаданняў дзецям на ўвесь дзень. У госці да выхаванцаў прыйшла лялька Ганначка, якая запрасіла іх да сябе ў пакой і на працягу занятка разам з педагогам знаеміла дзяцей з беларускімі назвамі прадметаў мэблі. Вялікую зацікаўленасць выклікалі такія словы, як «канапа», «ложак», «фатэль». Дзецям быў прапанаваны відэасюжэт, падчас якога яны ўспрымалі наслых, а затым з задавальненнем паўтаралі назвы прадметаў інтэр’ера. Падчас гульняў «Назаві па-беларуску», «З чаго зроблена?», «Будзь уважлівы» выхаванцы змаглі праявіць набытыя веды.

Лагічным працягам занятка была экскурсія ў этнаграфічны куток нашай установы адукацыі. Маленькія сябры змаглі ўбачыць, як выглядала беларуская хата ў даўнія часы, якімі прадметамі побыту карысталіся нашы продкі. Асаблівую цікавасць у іх выклікаў куфар, на змену якому ў сучаснасці прыйшла шафа.

На музычным занятку прадоўжылася далучэнне выхаванцаў да культуры беларускага народа: дзеці развучылі новую беларускую гульню – «Заяц бялюсенькі».

Разделы сайта