Жоўты лісцік тапаліны ціха падае з галіны;
І лісты, лісты наўкол апускаюцца на дол.
Высцілае лістапад сцежку ў наш дзіцячы сад.
Спрытна ходзяць ножкі сонечнай дарожкай.
С. Грахоўскі
На вуліцы яшчэ ўладарыць восень. Гэта вельмі прыгожая, мілая сэрцу пара.
Занятак пад назвай "Восень" прайшоў ва ўстанове адукацыі "Любашаўская пачатковая школа" ў межах беларускамоўнага дня. На занятку была арганізавала дзейнасць выхаванцаў па ўдасканаленні навыкаў беларускага маўлення, створаны ўмовы для пашырэння слоўнікавага запасу дашкольнікаў. У госці да дзяцей завітала Восень, якая падрыхтавала загадкі, цікавыя гульні і заданні, якія дзеці выконвалі з вялікім задавальненнем. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў выклікала заданне, у якім неабходна было склаці сказы па карціне "Восень", а таксама гульні "Даскажы слоўца", "Адзін-шмат", "Так ці не". Напрыканцы занятка выхаванцы падзяліліся сваімі ўражаннямі і з лёгкасцю назвалі новыя словы, якія пачулі ўпершыню.


