Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.11.2023

Беларускамоўны дзень "Восень"

Жоўты лісцік тапаліны ціха падае з галіны;

І лісты, лісты наўкол апускаюцца на дол.

Высцілае лістапад сцежку ў наш дзіцячы сад.

Спрытна ходзяць ножкі сонечнай дарожкай.

                                                                                     С. Грахоўскі

На вуліцы яшчэ ўладарыць восень. Гэта вельмі прыгожая, мілая сэрцу пара. 

Занятак пад назвай "Восень" прайшоў ва ўстанове адукацыі "Любашаўская пачатковая школа" ў межах беларускамоўнага дня. На занятку педагог Ненадавец Таццяна Іосіфаўна арганізавала дзейнасць выхаванцаў па ўдасканаленні навыкаў беларускага маўлення, а таксама стварыла ўмовы для пашырэння слоўнікавага запасу дашкольнікаў па тэме "Восень". Рэалізацыя пастаўленных задач адбывалася праз гульні "Адзін-шмат", "Так ці не". З задавальненнем  дзеці адгадвалі загадкі. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў выклікала заданне, у якім неабходна было склаці сказы па карціне "Восень", а таксама гульня "Даскажы слоўца". Напрыканцы занятка выхаванцы падзяліліся сваімі ўражаннямі з педагогам і з лёгкасцю назвалі новыя словы, якія пачулі сёння ўпершыню.

Разделы сайта