18 лютага ў межах рэалізацыі раённага каардынацыйнага плана па правядзенні мерапрыемстваў у шосты школьны дзень вучні 1,4 класаў наведалі Любашаўскую інтэграваную сельскую бібліятэку. Бібліятэкар Касцюк Кацярына Генадзьеўна прапанавала гасцям літаратурны калейдаскоп “Роднай мовы пералівы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах “Літарынка”, “Перакладчыкі”, “Беларускія пісьменнікі”, “Загадаю–адгадайце”. Затым Кацярына Генадзьеўна пазнаеміла дзяцей з навінкамі дзіцячай літаратуры. Вучні з цікавасцю разглядалі прапанаваныя кнігі, часопісы, а навучэнцы 4 класа выбралі сабе кнігі для чытання дома.
Усе атрымалі завальненне ад наведвання бібліятэкі.

