Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.01.2023

Беларускамоўны дзень "Вячоркі"

     Напярэдадні вялікага свята – Каляд – выхаванцаў старэйшай рознаўзроставай групы запрасіла ў сваю хату на вячоркі Гаспадыня.

Яна расказала пра некаторыя рэчы, якія есць у яе гаспадарцы (маслабойка, калоўрот, гарлачык, лапці), а затым паведаміла гасцям аб тым, як праходзілі беларускія вячоркі ў далекія часы. Доўгімі зімнімі вечарамі збіраліся жонкі, мужыкі, моладзь для рукадзелля і пражы, а больш – для забаў і песень. Выхаванцы з задавальненнем гулялі ў гульні “Гарлачык”, “Гарачыя гаршчочкі”, “Лапці”, “Прэла-гарэла”, а таксама дапамаглі Гаспадыні разблытаць клубочкі нітак, якія заблытала гарэзлівае кацяня.


     Праз знаемства з беларускім фальклорам і народнымі традыцыямі адбывалася далучэнне дашкольнікаў да нацыянальнай культуры, выхаванне любві да роднай мовы, цікавасці да культурыных традыцый беларускага народа.

 

Разделы сайта