Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.11.2021

Беларускамоўны дзень

Жоўты лісцік тапаліны ціха падае з галіны;

І лісты, лісты наўкол апускаюцца на дол.

Высцілае лістапад сцежку ў наш дзіцячы сад.

Спрытна ходзяць ножкі сонечнай дарожкай.

                                                     С. Грахоўскі

     На вуліцы ўладарыць восень. Гэта вельмі прыгожая, мілая сэрцу пара. А яшчэ гэта пара багатага ўраджаю. 

Занятак  пад назвай «Ураджай у садзе»  прайшоў ва ўстанове адукацыі «Любашаўскі яслі -сад-пачатковая школа» у межах беларускамоўнага дня. На занятку педагог Ненадавец Таццяна Іосіфаўна арганізавала дзейнасць выхаванцаў па ўдасканаленні навыкаў беларускага маўлення, а таксама стварыла ўмовы для пашырэння слоўнікавага запасу дашкольнікаў па тэме «Садавіна» .

     Рэалізацыя пастаўленых задач адбывалася праз гульні «Назаві ласкава», «Што  лішняе?»,  «Садоўнік»,  «Садавіна-агародніна», прагляд відэасюжэта, а таксама падчас выканання заданняў у сшытках на друкаванай аснове. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў выклікала заданне, у якім неабходна было скласці апісанне любімай садавіны па прапанаваным алгарытме, а таксама гульня «Садоўнік».

     Напрыканцы занятка выхаванцы падзяліліся сваімі ўражаннямі з педагогам і з легкасцю назвалі новыя словы, якія пачулі сення ўпершыню.

Разделы сайта