У межах Тыдня беларускай мовы з вучнямі 1,4 класаў праведзена мерапрыемства "Фальклор, фальклор - душа народа".
Вучні ў займальнай форме пашырылі свае веды аб вуснай народнай творчасці. Школьнікі паспяхова выконвалі розныя заданні на тэматычных станцыях “Знаўцы фальклору”, “Малыя фальклорныя жанры”, “Прыказкі не дарма гавораць”, “Растлумач значэнне”, “Казка – у жыцці падказка!”, “Мудрасць слова”, “Музычны калейдаскоп”.
Усе заданні былі займальныя, цікавыя і змястоўныя, а галоўнае садзейнічалі выхаванню ў вучняў любові да роднага слова, гонару за сваю Радзіму – Беларусь.
Хай заўседы гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа!


