Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.01.26

Беларускамоўны дзень

08 студзеня ў нашай установе пад кіраўніцтвам выхавацеля Ненадавец Т.І. і музычнага кіраўніка Дзегцяровай Л.І. прайшла забава "Спяваем, гуляем - Каляду сустракаем". Свята было насычана казачнай атмасферай. Выхаванцы прыйшлі ў госці да гаспадыні. Гаспадыня пазнаёміла з галоўнымі героямі свята Казой і Мядзведзем, каляднымі атрыбутамі, стравамі і звычаямі.

Дзеці з задавальненнем спявалі вясёлыя, калядныя песні “Шчодры вечар”, “Каляда”, танцавалі, чыталі вершы, гулялі ў гульні "Козачка пакажы", "Дудка- весялуха”, гралі на музычных інструментах. На працягу дня дзеці віншавалі ўсіх са святамі і жадалі здароўя, дабрабыту, добрага ўраджаю.

Дзеці і дарослыя акунуліся ў дзівосны свет народнай культуры, атрымалі добры настрой і пачастункі.

Раздзелы сайта