9 кастрычніка ў межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай группе прайшоў занятак па тэме “Пераказ урыўка з казкі Цеткі “Журавель і чапля”. Дзеці разглядвалі малюнкі і разам з лялькай Ганначкай гулялі ў гульню “Рэха”, а таксама пераказвалі з дапамогай дарослага казку «Журавель і чапля». Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульню “Роўным кругам”. Падчас самастойнай дзейнасці малявалі па кропках жураўля і чаплю.
У гэты дзень дзеці здзейснілі экскурсію ў этнаграфічны куток “У госці да гаспадыні Ганны”. Дзеці пазнаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі (вілы, чыгун, пранік, качалка, збанок, гарлачык) і іх ужываннем у сялянскай хаце. Дзеці гулялі ў беларускую народную гульню “Гарлачык”. З задавальненнем дапамагалі гаспадыні Ганне перабіраць фасалю і зерне. Хлопчыкі з цікавасцю разглядвалі кошыкі, бойку, а дзяўчынкі калыхалі ляльку ў калысцы і спявалі калыханку.




