Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.05.25

Беларускамоўны дзень

22 мая ў ДУА “Любашаўская пачатковая школа” ў межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай группе прайшоў занятак “Посуд і прадукты харчавання”. На занятку дзеці адгадвалі загадкі аб посудзе і прадуктах харчавання, выконвалі заданні “Закончы сказы”, “Назаві адным словам”, “Што ў чым”, слухалі і пераказвалі ўрывак з апавядання Д. Маміна-Сібірака “Прытча пра Малачко, аўсяную Кашку і шэрага коціка Мурку”. З задавальненнем дзеці гулялі ў гульні "Адзін-многа", "Назаві ласкава". На працягу занятка дзеці пашыралі веды аб карысных прадуктах, аб правілах паводзін за сталом,  атрымалі карысныя парады аб выбары прадуктаў для здаровага харчавання.

Раздзелы сайта