20 лютага ў ДУА “Любашаўская пачатковая школа” ў межах беларускамоўнага дня прайшла забава для дзяцей старэйшай рознаўзроствай групы “Гучы, наша роднае слова!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, мэтай якой было далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры.
У ходзе мерапрыемства дзеці чыталі вершы на беларускай мове, танцавалі, спявалі песні: “Родная мова”, “Мы жывём у Беларусі”, “Зямля мая азёрная”. Дзеці з задавальннем гулялі ў гульні “Дудка” і “Перакладчыкі”, удзельнічалі ў конкурсах “Адгадай загадку” і “Адгадай казку”, удзельнічалі ў інсцэніроўцы казкі “Коцік Петрык і Мышка”, адказвалі на пытанні віктарыны “Беларусь – мая Радзіма”.




