Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.10.24

Беларускамоўны дзень "Нашы назвы"

У межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай групе прайшоў занятак па тэме “Нашы назвы”. Дзеці разглядвалі малюнкі і разам з лялькай Ганначкай гулялі ў гульню “Закончы сказы”, пазнаёміліся з вершам Н.Галіноўскай “Шыварат-навыварат”. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульню “Роўным кругам”. Падчас самастойнай дзейнасці малявалі па кропках твар хлопчыка і дзяўчынкі. У гэты дзень дзеці здзейснілі экскурсію ў этнаграфічны пакой куток музейнага пакоя ўстановы адукацыі “У госці да гаспадыні Ганны”. Дзеці пазнаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі (вілы, чыгун, пранік, качалка, збанок, гарлачык) і іх ужываннем у сялянскай хаце. Дзеці гулялі ў беларускую народную гульню “Гарлачык”. З задавальненнем дапамагалі гаспадыні Ганне перабіраць фасалю і зерне. Хлопчыкі з цікавасцю разглядвалі кошыкі, бойку, а дзяўчынкі калыхалі ляльку ў калысцы і спявалі калыханку.

Раздзелы сайта