Шуміць, гудзе,
Вясна ідзе,
Шчасце і радасць людзям нясе.
Ой, Вясна, Вясна, Як жа ты красна!
Мы для цябе спяваем,
Цябе сустракаем.
28 сакавіка ў рамках беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай группе адбылася музычная забава «Гуканне вясны».
Гэты беларускі звычай - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Заканчываецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ладзіцца народнае свята, якое носіць назву "Гуканне вясны".
Гэтае свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Дзеці гралі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды: “Я вясну гукаю”, “Вясна наставала” спявалі песні-вяснянкі: "Жавараначкі прыляціце", "Шпак", “Прыйшла вясна”. Усе дзеці засталіся вельмі задаволены святам!
Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем традыцыі беларускага народа.