04.01.2024 у межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай групе была арганізавана экскурсія ў этнаграфічны куток музейнага пакоя ўстановы адукацыі “Сёння наша хата пацехамі багата!” У хату дзяцей запрасіла Гаспадыня, якая расказала аб прадметах побыту беларусаў. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні: “Пацягні саломіну”, “Лапці”, “Гарлачык”, “Разблытай клубочак”. Выхаванцы паспрабавалі сябе ў якасці музыкантаў пры ігранні на музычных інструметах. Напрыканцы экскурсіі дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Адгадай – ка!”.






