У межах беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай групе прайшоў занятак па тэме “Посуд”.
Рабяты завіталі ў госці да сваёй знаёмай бабулі Ганулі. Бабуля прапанавала маленькім гасцям загадкі аб прадметах посуду, а затым расказала аб тым, з чаго раней выраблялі посуд нашы продкі і як ён называўся.
Набытыя веды выхаванцы змаглі замацаваць падчас гульняў “Назаві па іншаму”, “Гарлачык”. Асаблівую цікавасць выклікала ў дзяцей гульня “Здагадайся, што гэта”: па гуку трэба было здагадацца, які посуд так звініць.
Падчас самастойнай дзейнасці дзеці падбіралі прадметы посуду кожнаму члену сям’і, а ў заключэнне выказалі свае адносіны да занятка, выканаўшы заданне “Збяры сервіз”.







