Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.02.22

Беларускамоўны дзень "Зімовыя прыгоды"

У ДУА “Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай “Зімовыя прыгоды”.

Лялька Ганначка паведаміла дзецям, што атрымала пісьмо ад матулі Зімы. Дзеці з цікавасцю праслухалі змест адрасаванага ім пісьма, а затым адправіліся на пошукі “чароўнага” куфэрка. У знойдзеным куфэрку знаходзіліся заданні Зімы, якія дзеці з вялікім задавальненнем выконвалі. Асаблівае задавальненне выклікалі ў выхаванцаў заданне “Знайдзі памылку” і гульня “Снежная фігура”.

Зімовыя прыгоды знайшлі працяг падчас музычнага занятка. У госці да дзяцей завітаў Снегавік са сваімі гульнямі, загадкамі, конкурсамі.

Такім чынам, на працягу дня, насычанага на цікавыя падзеі і прыгоды, выхаванцы ў гульневай форме пашырылі свой моўны запас словамі зімовай тэматыкі і яшчэ раз упэўніліся ў мілагучнасці роднай беларускай мовы.

Раздзелы сайта