Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.04.2021

Гульневы карагод

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнога ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру, садзейнічае фарміраванню цікавасці і станоўчых адносін да вытокаў культуры беларускага народа. 

 15 красавіка ў ДУА “Любашаўскі я/с – ПШ”  для дзяцей дашкольнага ўзросту быў арганізаваны занятак  “Гульнёвы карагод”.  У госці да выхаванцаў прыйшлі  Несцерка і Буслік. Разам з героямі дзеці ўспомнілі вясновыя народныя святы, народныя прыкметы, чыталі вершы, заклічкі, адгадвалі загадкі,  спявалі песні, вадзілі карагоды, ігралі на беларускіх музычных інструментах.  З вялікім жаданнем дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні  “Кола”, “Бусел”, “Ручайкі”, “Грушка”, “Адгадай вясновы гук”. На працягу занятка дзеці пранікліся прыгажосцю і мілагучнасцю роднай мовы.

Разделы сайта